wd wp Пошук:

Сцяг Туркменістана

Сцяг Туркменістана — афіцыйны сімвал Рэспублікі Туркменістан.

Сцяг уяўляе сабой зялёнае палотнішча з вертыкальна размешчанай чырвонай паласой і пяццю арнаментамі ў аснове сцяга. Знізу гэтай паласы намаляваны аліўкавыя галіны. Побач з паласой каля верхняга краю сцяга — белы паўмесяц і пяць белых зорак.

Пяць арнаментаў-гёляў азначаюць пяць велаятаў краіны. Аліўкавыя галіны сімвалізуюць абвешчаны ў 1995 годзе нейтралітэт Туркменістана.

Дзень сцяга Туркменістана

У дзень нараджэння першага прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Туркменбашы 19 лютага 1992 г. быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг Туркменістана. Дзень 19 лютага зараз урачыста адзначаецца як усенароднае свята туркменскага народа.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1997 года
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі 1992 года
Катэгорыя·Туркменістан
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1953 года
Катэгорыя·Сцягі 2001 года