Сцяг Свіслачы — сцяг горада Свіслач Свіслацкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй зялёнай намаляваны зубр жоўтага колеру з рогамі і капытамі белага колеру, у ніжняй чырвонай — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі жоўтага колеру з белымі калонамі.