wd wp Пошук:

Сцяг Навабеліцкага раёна

Сцяг Навабеліцкага раёна — афіцыйны геральдычны сімвал Навабеліцкага раёна, адзінкі ў складзе горада Гомеля. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 студзеня 2002 года № 81.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, якое мае справа выраз у форме «ластаўчын хвост», у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — рысь жоўтага колеру, якая ляжыць.

Рашэнне аб зацвярджэнні сцяга Навабеліцкага раёна г. Гомеля было прынята Адміністрацыяй Навабеліцкага раёна Гомеля 13 лютага 2001 года[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Навабеліцкага раёна Гомеля
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Навабеліцкі раён
Катэгорыя·Сцягі раёнаў Беларусі