Сцяг Мастоў — сцяг горада Масты Мастоўскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй чырвонай намаляваны мост жоўтага колеру, у ніжняй блакітнай – плыт з шасці бярвёнаў белага колеру.