wd wp Пошук:

Сцяг Грэцыі

Сцяг Грэцыі складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж.

Бясспрэчна, крыж сімвалізуе пераважную ў краіне праваслаўную хрысціянскую рэлігію (грэка-католікі, уніяты). Аднак сімвалізм сініх і белых колераў сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Вызначана адно — рэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў, як звязаных з ісламскай сімволікай Асманскай Імперыі.

Некаторыя лічаць, што палосы азначаюць блакітнае неба і/або мора (сініх палос па ліку акіянаў) злучаныя з белымі аблокамі і/або хвалямі. Іншыя лічаць, што яны сімвалізуюць 9 складоў фразы «грэч.: Ελευθερία ή θάνατος» («Воля або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос), як гавораць народныя падданні. Гэтак жа ёсць версія, што палосы сымбалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.

Першапачатковай формай сцяга быў проста белы крыж на сінім фоне. Ранейшая форма сцяга дагэтуль выкарыстоўваецца ў войску. Да таго, як сцяг стаў сучасным палітычным знакам, ён шмат дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся і працягвае выкарыстоўвацца ваенна-марскім флотам Грэцыі.

Каляровыя характарыстыкі

У грэчаскім заканадаўстве не даецца дакладных каляровых характарыстак для выраба сцягоў, гэта значыць для іх выраба можа быць скарыстаны любое адценне сіняга колеру — ад блакітнага, да цёмна-сіняга. У самой Грэцыі найбольш часта пры вырабе нацыянальнага сцяга выкарыстоўваецца спецыяльнае адценне сіняга колеру (тое ж адценне падаецца ў альбоме Французскага Таварыства Картаграфіі ад 2001 года):

Цветовая модель Сіні Белы
Pantone 286 C Safe
RGB 0-93-170 (#005DAA) 255-255-255 (#FFFFFF)
CMYK 100-66-0-2 0-0-0-0
HSB 207,1-100-66,67 0-0-100
Lab 37, -6, -54 100, 0, 0

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Грэцыі
Катэгорыя·Сцягі 1978 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1922 года