wd wp Пошук:

Сцяг Грузіі

Сцяг Грузіі — нараўне з гербам і гімнам — адзін з афіцыйных знакаў Грузіі.

Гісторыя

Цяперашні сцяг прыняты ў 2004 годзе, да зацвярджэння парламентам краіны ў якасці дзяржаўнага сцяга выкарыстоўваўся Нацыянальным рухам Міхаіла Саакашвілі. Грузінскі даследчык Іёсіф Бічыкашвілі адзначае, што малюнкі пяці крыжоў на тэрыторыі Грузіі былі выяўленыя ў развалінах Некрэскай царквы (не пазней VI стагоддзя), на фасадах цэркваў Св. Георгія ў Бачорме (X—XI стагоддзя) і Чхары (XIII—XIV стагоддзі); Дманісі (XIV—XV стагоддзя) і г. д.

Апісанне

Сцяг Грузіі на будынку пасольства ў Рыме, Італія

Сучасны сцяг Грузіі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з пяццю чырвонымі крыжамі, адным цэнтральным Георгіеўскім і чатырма роўнабаковымі Балнісска-Кацхскімі крыжамі ў чатырох квадрантах. Намаляваныя на дзяржаўным сцягу Грузіі адзін прамавугольны крыж і па кутах чатыры малых крыжа на срэбным (белым) фоне з’яўляюцца агульнахрысціянскімі сімваламі, якія ўвасабляюць Ісуса Хрыста-Збавіцеля і чатырох евангелістаў. Сярэбраны (белы) колер у геральдыцы паказвае на нявіннасць, бязгрэшнасць, чысціню, мудрасць, а чырвоны — мужнасць, адвагу, справядлівасць і любоў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 2004 года
Катэгорыя·Сцягі 1990 года
Катэгорыя·Грузія