wd wp Пошук:

Сцвіга

Сцвіга — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах Беларусі, правы прыток Прыпяці.

Даўжыня 178 км, у т.л. у межах Беларусі 112 км. Вадазбор 5,3 тыс. км², у т.л. у межах Беларусі 4,3 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 68,3 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

Справа: ручай Плаў, канал Бычок, Глушэц. Злева: Маства.

Агульнае

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне Ровенскай вобласці на вышыні 188 м над узроўнем мора, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад в. Пагост Жыткавіцкага раёна. Цячэ ў межах Прыпяцкай нізіны (па Жытомірскім Палессі на Украіне і Прыпяцкім Палессі на Беларусі).

Даліна ў вярхоўі трапецападобная (шырыня 0,5—1 км), ніжэй невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая, шырыня ў вярхоўі і сярэднім цячэнні 80—200 м, ніжэй 0,6—1,2 км.

Рэчышча свабодна меандруе, моцназвілістае, разгалінаванае, трапляюцца пясчаныя астравы, якія затапляюцца ў разводдзе; у вярхоўі — каналізаванае, шырыня ў ніжнім цячэнні 20—30 м. У сярэднім цячэнні працякае праз возера Гуска.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Сцвігі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Столінскага раёна