wd wp Пошук:

Суэцкі перашыек

Суэцкі перашыек — паласа сушы, які злучае Азію (Сінайскі паўвостраў) і Афрыку. Аддзяляе Чырвонае мора на поўдні ад Міжземнага на поўначы, мінімальная адлегласць паміж морамі складае 116 км. Перашыек займаюць пясчаныя і камяністыя пустыні, амаль пазбаўленыя расліннасці. Нізіны займаюць саланчакі і салёныя азёры, самым буйным з якіх з’яўляецца Вялікае Горкае возера. Натуральных крыніц прэснай вады няма. У 1869 на перашыйку быў пабудаваны Суэцкі канал.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Азіі
Катэгорыя·Геаграфія Егіпта
Катэгорыя·Перашыйкі