wd wp Пошук:

Сухі закон

Сухі закон — закон аб забароне вытворчасці і продажу спіртных напояў. Дзейнічаў у ЗША (1920—1933) і ў некаторых іншых дзяржавах. У ЗША, Ісландыі, Фінляндыі і іншых краінах «Сухі закон» не прывёў да жаданых вынікаў. У Бельгіі, Францыі, Нарвегіі і іншых краінах у розны час уводзіліся забараняльныя законы на напоі пэўнага мацунку. У Швецыі з 1865 года дзейнічала так званая Гатэнбургская сістэма, якая пазней з відазмяненнямі была ўведзена ў іншых скандынаўскіх краінах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэгуляванне абароту алкагольных напояў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum