wd wp Пошук:

Сухапутныя чарапахі

Сухапутныя чарапахі (Testudinidae) — сямейства чарапах класа паўзуноў. Больш за 10 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвая Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. 10 відаў і 13 падвідаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Апісанне

Даўжыня панцыра ад 10 см да 1 м і больш (слановыя чарапахі). Спінны шчыт панцыра нерухома злучаны з брушным; абодва ўкрыты тоўстымі буйнымі рагавымі шчыткамі, галава і ногі — дробнымі. Галава цалкам хаваецца пад панцыр. Заднія лапы тоўстыя. Пальцы зрослыя, іх кароткія кіпцюры свабодныя. Пераважна расліннаедныя. Адкладваюць да 30 яек. Працягласць жыцця да 100—150 гадоў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сухапутныя чарапахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных