wd wp Пошук:

Сутыкненне Мі-4 пад Ружанамі

Сутыкне́нне Мі-4 пад Ружа́наміавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 года ў раёне п.г.т Ружаны Пружанскага раёна.

Ход падзеі

29 жніўня 1974 года другая эскадрылля 225-га асобнага верталётнага палка адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеянні з мэтай падрыхтоўкі да будучых вучэнняў.

Паводле афіцыйнай версіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго з верталётаў Мі-4 АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манеўр (памылка ў дагоне і прыстройванні да пярэдняй пары верталётаў), што спрычыніла сутыкненне верталётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых звестак, вядучы другой пары верталётаў не паспеў адрэагаваць на рэзкі манеўр пярэдняй пары і сутыкнуўся з пярэднім верталётам.

Абодва верталёты ўпалі на зямлю ў раёне мэт для бомбакідання, усе члены экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога верталёта быў лейтэнант Віктар Есін.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1974 год у Беларусі
Катэгорыя·Падзеі 29 жніўня
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Катастрофы 1974 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жнівень 1974 года