wd wp Пошук:

Сусветныя гульні

Сусветныя гульні — міжнародныя комплексныя спаборніцтвы паводле відаў спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Праводзяцца з 1981 года з перыядычнасцю 1 раз у 4 гады, з 2001 года праходзяць пад патранатам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Арганізатарам Сусветных гульняў з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя Сусветных гульняў (IWGA), утвораная ў 1980 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў 12 спартыўных федэрацый, якія імкнуліся да папулярызацыі і павышэння статусу сваіх відаў спорту аж да ўключэння іх у Алімпійскую праграму.

На першых Сусветных гульнях, якія прайшлі ў 1981 годзе ў Санта-Клары (ЗША), прынялі ўдзел 1 265 спартсменаў, якія спаборнічалі ў 18 відах спорту. З тых часоў праграма Сусветных гульняў пашырылася больш як у два разы, яе складаюць віды спорту, прызнаныя МАК, але якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму, або выключаныя з яе.

Некаторыя віды, якія прысутнічалі раней на Сусветных гульнях, цяпер прадстаўлены на Алімпіядах (трыятлон, бадмінтон, тэквандо і інш.). Больш таго, па рашэнні МАК, прынятым 12 жніўня 2004 года, прысутнасць асобнага віду спорту на Сусветных гульнях з’яўляецца адным з фактараў для патэнцыйнага траплення яго ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Агульныя звесткі пра Сусветныя гульні

Тэрміны правядзенняМесца правядзенняКолькасць удзельнікаўКолькасць відаў спорту
спартсменаўкраінафіцыйныхпаказальных
I2931 ліпеня 1981Санта-Клара, ЗША126518180
II34 жніўня 1985Лондан, Вялікабрытанія155034194
III2030 ліпеня 1989Карлсруэ,  ФРГ196536190
IV22 ліпеня1 жніўня 1993Гаага, Нідэрланды227569223
V717 жніўня 1997Лахты, Фінляндыя260078255
VI1626 жніўня 2001Акіта, Японія320093265
VII1424 ліпеня 2005Дуйсбург, Германія340089346
VIII1626 ліпеня 2009Гаасюн, Кітайская Рэспубліка4737103325
IX27 ліпеня4 жніўня 2013Калі, Калумбія287098315
X2030 ліпеня 2017Уроцлаў, Польшча3168102274
XI1525 ліпеня 2021Бірмінгем, Вялікабрытанія
XII2025Чэнду, Кітай

Праграма Сусветных гульняў

Віды спорту, уключаныя ў праграму Сусветных гульняў-2009

Паказальныя віды

Раней у праграму Сусветных гульняў таксама ўваходзілі ці дэманстраваліся:

Увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Мультыспартыўныя спаборніцтвы