wd wp Пошук:

Суперфасфат

Суперфасфатсумесь Ca(H2PO4)2*H2O і CaSO4. Найбольш распаўсюджанае простае мінеральнае фосфарнае ўгнаенне. Фосфар у суперфасфаце прысутнічае ў асноўным у выглядзе монакальцыйфасфату і свабоднай фосфарнай кіслаты. Угнаенне ўтрымоўвае гіпс і іншыя прымешкі (фасфаты жалеза і алюмінію, крэменязём, злучэнні фтору і інш.). Атрымоўваюць просты суперфасфат з фасфарытаў, апрацоўваючы іх сернай кіслатой, па рэакцыі:

Са3 (РО4)2 + 2H2SO4 = Са(H2PO4)2 + 2CaSO4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Неарганічныя злучэнні
Катэгорыя·Фосфарныя ўгнаенні