wd wp Пошук:

Супарт

Су́парт (англ.: support, ад лат. supportoпадтрымліваю) — рухомы вузел металарэзнага або дрэваапрацоўчага станка, прызначаны для мацавання і перамяшчэння рэзальных інструментаў адносна апрацоўваемых дэталяў.

Супарт такарнага станка

Паводле віду апрацоўкі супарты: такарныя, шліфавальныя і інш.

Паводле тыпу мацавання інструментаў: разцовыя, рэвальверныя (на супарце мацуецца рэвальверная галоўка).

Паводле месцазнаходжання на станку: пярэднія, верхнія і інш.

Паводле напрамку руху: падоўжныя, папярочныя, вагаючыеся, універсальныя.

Якасць і жорсткасць супарта ў значнай меры вызначае дакладнасць станка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дэталі машын і механізмаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum