wd wp Пошук:

Сунь Цзы

Сунь Цзы (6—5 ст. да н.э.) — старажытнакітайскі філосаф-матэрыяліст, ваенны тэарэтык і палкаводзец.

У 514—496 гг. да н.э. военачальнік царства У, узначальваў паспяховыя паходы супраць царстваў Чу, Цы і Цзінь.

Аўтар трактата пра ваенную справу «Мастацтва вайны», у якім выкладзена тэорыя вядзення вайны і ваенных дзеянняў. Вялікае значэнне надаваў маральнаму настрою ў войсках і якасцям палкаводца. Трактат паўплываў на развіццё ваеннай навукі Кітая, Японіі і Карэі.

Крытычна ўспрыняў і выкарыстоўваў у сваім вучэнні ўяўленні шматлікіх філасофскіх школ і кірункаў старажытнага Кітая, стварыў стройнае вучэнне пра прыроду. Паняцце неба ў яго азначае не містычнага вярхоўнага ўладара, а сукупнасць натуральных з’яў; адпрэчваў існаванне сусветнага творцы. Узнікненне і змена ўсіх з’яў і рэчаў адбываюцца па крузе і тлумачацца ўзаемадзеяннем дзвюх сіл: станоўчага янь і адмоўнага інь (інь і янь). Па меркаванні Сунь Цзы, працэс спазнання пачынаецца са сведчанняў органаў пачуццяў. Аднак толькі ў выніку разважання над дадзенымі пачуццёвага досведу чалавек можа атрымаць правільнае і ўсебаковае ўяўленне. Шырокай вядомасцю карысталася тэорыя Сунь Цзы пра прыроджаныя злыя якасці чалавечай прыроды. Усё лепшае ў чалавеку ствараецца падчас выхавання.

Вучэнне Сунь Цзы аказала глыбокі ўплыў на наступнае развіццё кітайскай філасофіі.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя тэарэтыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 470 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філосафы эпохі Чжоу
Катэгорыя·Філосафы Кітая
Катэгорыя·Памерлі ў 496 годзе да н.э.
Катэгорыя·Военачальнікі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Постаці філасофіі VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 544 годзе да н.э.