wd wp Пошук:

Суксэ

Суксэ-Мікалай (лац.: Suxe sive Nicholaus) — адзін з нальшанскіх князёў (nobilis de Lettowia de provincia Nalsen).

За часам вял.кн. літоўскага Шварна[1], недзе ў 12661268 г.[2], уцёк разам з братам з ВКЛ у Рыгу, дзе ахрысціўся пад імем Мікалай. Затым, 5.4.1268 г., браты сталі васаламі рыжскага архібіскупа Альберта аддаўшы яму свае страчаныя ўладанні ў Нальшанах і атрымаўшы іх назад у якасці феодаў — такім чынам, на архібіскупа ўскладаўся клопат пра вызваленне ўладанняў сваіх васалаў з пад улады паганцаў. У 1272—1274 г. Суксэ прымаў удзел ў паходах лівонскіх немцаў на Аўкштайцію, у т.л. і Нальшаны, загінуў падчас аднаго з паходаў.

Зноскі

  1. Насевіч…
  2. Дубонис…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Князі нальшанскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара