wd wp Пошук:

Судовая рэформа (1864)

Аляксандр II

Судовая рэформа 1864 у Расійскай імперыірэформа, якая на аснове судовых статутаў распрацавала прынцыпы суда і судаводства: абвясціла незалежнасць суддзяў, галоснасць, вуснасць і спаборнасць судовага працэсу, скасавала саслоўны суд; уведзены суд прысяжных, адвакатура, міравыя суды. Прэгрэсіўнае значэнне рэформы заключалася ў стварэнні новай судовай сістэмы, якая замяніла раздробленую сістэму судоў. Былі створаны дзве сістэмы судоў: міравыя (разглядалі дробныя крымінальныя і цывільныя справы) і агульныя (уключалі акруговыя суды і судовыя палаты). Пры іх знаходзіліся судовыя следчыя, судовыя прыставы, пракуратура. Вышэйшы нагляд за пракуратурай ажыццяўляў генерал-пракурор (з 1802 ім быў міністр юстыцыі). Вярхоўным касацыйным судом, а таксама вышэйшым органам судовага нагляду быў Сенат, дзе інсавалі 2 касацыйныя дэпартаменты — цывільны і крымінальны.

Литература

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Расійскай імперыі
Катэгорыя·Судовая сістэма
Катэгорыя·Рэформы Аляксандра II
Катэгорыя·1864