wd wp Пошук:

Судабле

Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 20 км на ўсход ад горада Смалявічы, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.

Плошча возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб′ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно выслана возера сапрапелем. Поўнасцю зарастае. Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта