wd wp Пошук:

Стэрніт

Бронзаўка Protaetia aeruginosa.
Выгляд з брушнога боку

Стэрніт — брушная склератызаваная частка сегментарнага колца членістаногіх. Ступень развіцця стэрнітаў і будова ў розных групах членістаногіх адрозніваюцца. Як правіла, яны крыху менш (а на сегментах, якія нясуць канечнасці, нярэдка значна менш), чым склерыты спінной часткі сегмента — тэргіты, але ў некаторых нешматлікіх групах стэрніты могуць перавышаць тэргіты па памерах. Так у імага жукоў стэрніты брушка заўважна шырэйшыя за тэргіты, прычым апошнія пагружаныя ў западзіну паміж ўзвышальнымі па баках краямі першых. У імага многіх насякомых з поўным ператварэннем (напрыклад двухкрылых, матылькоў, ручайнікаў) аснаванні ног збліжаныя, а стэрніты, якія знаходзяцца паміж імі, пагружаныя ўнутр грудзей і бачныя толькі пры ўскрыцці. У гэтым выпадку іх называюць крыптастэрнітамі.

Склератызаваныя ўтварэнні спінной паверхні членістаногіх называюцца тэргітамі, а бакавых — плейрытамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Анатомія членістаногіх
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі