Стрык памідораў[1] — віруснае захворванне, якое выклікаецца вірусам табачнай мазаікі, часам у спалучэнні з X- і Y-вірусамі(англ.) бел.[1].
Вірус у полі перадаецца пры пасынкаванні раслін. Прыкметы хваробы — ніткападобнасць лісця, плямістая, маршчакаватая і палоскавая мазаічнасць[1].
Меры барацьбы: абеззаражванне насення, выдаленне і знішчэнне хворых раслін пры вырошчванні рассады і пасля высадкі яе ў полі (праз 15-20 сутак), знішчэнне пустазелля, ізаляцыя ад пасадак бульбы не менш як на 1 км. У закрытым грунце перспектыўная вакцынацыя раслін слабапатагеннымі штамамі віруса табачнай мазаікі[1].