wd wp Пошук:

Строма

Стро́ма (ад грэч.: στρῶμα — падсцілка) — аснова органаў жывёл, якая складаецца з неаформленай злучальнай тканкі. У строме знаходзяцца валакністыя структуры, што абумоўліваюць яе апорнае значэнне, размяшчаюцца спецыфічныя элементы органаў, праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды. Таксама стромай называюць бялковую аснову эрытрацытаў і пластыд, спляценне гіфаў, на якім размешчаны пладовыя целы або канідыяносцы ў сумчатых і недасканалых грыбоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісталогія