wd wp Пошук:

Страхавыя рэзервы

Страхавыя рэзервы — грашовыя сродкі страхавога фонду, якія страхоўшчык фарміруе са страхавых унёскаў (страхавой прэміі), якія плаціць страхавальнік паводле дагавора страхавання[1].

Страхавыя рэзервы прызначаны для забеспячэння выканання страхоўшчыкам і/або перастрахоўшчыкам абавязацельстваў па страхаванні і/або перастрахаванні. Сродкі страхавых рэзерваў выкарыстоўваюцца выключна для ажыццяўлення страхавых выплат. Палажэнне аб парадку фармавання і выкарыстання страхавых рэзерваў распрацоўвае страхавая кампанія з адпаведнасці з пастановамі [2]органа страхавога нагляду, якім у Беларусі ёсць Міністэрства фінансаў[1]. Страхоўшчык мае права інвеставаць і іншным чынам размяшчаць сродкі страхавых рэзерваў у парадку, вызначаным нарматыўным прававым актам органа дзяржаўнага страхавога нагляду.

Размяшчэнне сродкаў страхавых рэзерваў павінна ажыццяўляцца на ўмовах дыверсіфікаванні, зваротнасці, прыбытковасці і ліквіднасці.

Страхавыя рэзервы па страхаванні жыцця

Па страхаванні жыцця ствараюцца адмысловыя рэзервы, якія маюць назву матэматычныя рэзервы. Пры іх разліку выкарыстоўваюцца актуарныя разлікі[1].

Страхавыя кампаніі, якія спецыялізуюцца на асабістым страхаванні (на страхаванні жыцця) фарміруюць наступныя рэзервы:

Першыя два віды рэзерваў з’яўляюцца абавязковымі, астатнія фарміруюцца ў залежнасці ад умоў дгавораў страхавання жыцця і/або праграм страхавання.

Страхавыя рэзервы па страхаванні маёмасці

Страхавыя рэзервы (тэхнічныя рэзервы) па відам страхавання, якія не адносяцца да страхавання жыцця (г.зн. для страхавання маёмасці), падзяляюцца на[1]:

Страхавая арганізацыя (страхоўшчык) мае права фармаваць фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў для фінансавання мерапрыемстваў па папярэджанні наступу страхавых выпадкаў. У Беларусі фарміраванне папераджальных (прэвентыўных), а таксама гарантыйных фондаў страхоўшчыкам з’яўляецца абавязковым [3].

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Формирование страховых резервов и инвестиционная деятельность страховых организаций // Страхование: учебник / Под ред. Т. А. Фёдоровой. — 3-е изд. — М.: Магистр, 2009. — С. 915-956. — 1006 с. — ISBN 978-5-9776-0032-3.
  2. ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ФІНАНСАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 17 снежня 2007 г. № 188
  3. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 25 жніўня 2006 г. № 530 Аб страхавой дзейнасці
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Страхавыя тэрміны
Катэгорыя·Актуарныя разлікі