wd wp Пошук:

Стракач зялёны

Стракач зялёны (Gnorimus nobilis) — жук сямейства пласцініставусых.

Апісанне

Цела даўжынёй 14-20 мм, шырынёй 7-10 мм. Верх умерана пукаты, зялёны, з металічным бляскам, надкрылы з нешматлікімі белымі плямамі, ніз з медна-чырвоным адлівам. Часам увесь верх медна-чырвоны, або з зялёнымі надкрыламі, пярэдняспінка медна-чырвоная.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе. Знаходзіцца ў Беларусі на ўсходняй ускраіне арэала віду. Месцы пражывання: старыя шыракалістыя, асабліва дубовыя лясы. Жукі часцей трапляюцца на лясных палянах.

Асаблівасці біялогіі

Цыкл развіцця аднагадовы. Лічынкі развіваюцца ў спарахнелай драўніне старых дубоў, таполяў, вербаў, фруктовых дрэў. Зімуюць лічынкі, вясной акукліваюцца, у чэрвені выходзяць жукі. Імага выядаюць пыльнікі кветак бузіны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пласцініставусыя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS