wd wp Пошук:

Стракаткі

Стракаткі (Zygaenidae, або Anthroceridae) — сямейства лускакрылых.

Апісанне

Размах крылаў да 5 см; пярэднія падоўжаныя, вузкія, заднія адносна маленькія. Афарбоўка яркая, стракатая або аднатонная, з бляскам, часам бурая. Лічынкі кароткія, тоўстыя, расліннаедныя, большасць відаў — алігафагі, кормяцца лісцем пэўных раслін (пераважна бабовых). Гемалімфа мае сінільную кіслату (магчыма, і іншыя атрутныя рэчывы), з чым звязана перасцерагальная афарбоўка.

Распаўсюджанне

Каля 1200 відаў. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках; на Беларусі 13 відаў, найбольш трапляецца стракатка вятроўнікавая і Zygaena purpuralis.

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стракаткі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта