wd wp Пошук:

Стаўрыды

Стаўрыды[1] (Trachurus) — род марскіх драпежных рыб з сямейства стаўрыдавых (Carangidae) атрада акунепадобных.

Лацінская назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў trachys - «грубы», і oura - «хвост».

Апісанне

Цела рыбы падоўжанае, верацянападобнае. Даўжыня ў сярэднім каля 30 сантыметраў, але можа дасягаць 70, канчаецца тонкім хваставым сцяблом і шырока раздвоеным хваставым плаўніком. Два спінныя плаўнікі. На падхваставым плаўніку ёсць два вострыя прамяні. Вага ў сярэднім каля 300 грам, але можа дасягаць больш за 1 кілаграм. Луска дробная, на бакавой лініі знаходзяцца касцяныя пласцінкі з шыпамі, якія абараняюць рыбу ад драпежнікаў.

Зноскі

  1. Стаўрыды/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.180
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стаўрыдавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта