wd wp Пошук:

Стафілін пахучы

Стафілін пахучы (Ocypus olens) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства стафілініды (Staphylinidae).

Апісанне

Вялікі жук. Цела даўжынёй 20-32 мм, падоўжнае, чорнае, матавае, з вельмі густой пункціроўкай. Надкрылы ўкарочаны і прыкрываюць толькі першыя два тэргіты брушка, роўныя з пярэдняспінкай; крылы развітыя. Галава вялікая, вусікі і ногі чорныя.

Арэал

Еўропа (акрамя поўначы). У Беларусі, як мяркуюць, наваколле Старых Дарог (пасёлак Новы). Жыве ў лісцевых лясах і ўзлесках.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Сістэматыка і сінанімія (англ.) . BioLib. Праверана 29 верасня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стафілініды
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання