У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Францкевіч-Радзімінскі. Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.
Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе[ru], у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.
Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.
Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскім[1].