wd wp Пошук:

СтатусБанк

Адкрытае акцыянернае таварыства «СтатусБанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўным напрамкам дзейнасці Банка з’яўляецца крэдытаванне фізічных асоб (наяўныя грошы і крэдытаванне на набыццё тавараў працяглага карыстання), валютна-абменныя аперацыі, крэдытаванне і разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Філіяльная сетка банка, акрамя двух цэнтральных офісаў, уключае ў сябе 19 ЦБП.

Гісторыя

Заснаваны ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Міжнародны рэзервовы банк». 100% статутнага капіталу належалі чатыром еўрапейскім кампаніям, асноўны акцыянер — польска-украінская група «Догмат».

У 2012 годзе новы акцыянер у асобе ТАА “Еўрагандаль” набыў кантрольны пакет (99,5168%), у выніку ў 2013 годзе былы Міжнародны рэзервовы банк пераіменаваны ў Еўрагандальінвестбанк.

У маі 2017 года ў выніку чарговага рэбрэндынгу банк зноў змяніў назву, стаўшы СтатусБанкам[1].

Зноскі

  1. Информация о банке СтатусБанк ОАО
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта