wd wp Пошук:

Старажытны Усход

Старажытны Усход — гісторыяграфічны тэрмін для абазначэння сукупнасці вельмі далёкіх па геаграфічных і гаспадарчых умовах абласцей, аселых і качавых народаў, якія існавалі ў перыяд гісторыі, штр храналагічна і генетычна папярэднічаў элінізму і хрысціянству. Лацінскае слова oriens, якое азначае «ўзыход» (ад «там, дзе сонца ўзыходзіць») мае аналагі ў шмат якіх мовах: «Левант» (< фр. levant «узыход»), Анатолія (< стар.-гр. Ανατολία), «Mizrah» на іўрыце (זריחה азначае «ўзыход»), «sharq» на арабскай мове (شرق) і «Краіна Узыходнага Сонца» ў адносінах да Японіі. Процілеглы тэрмін «Захад» паходзіць ад лацінскага слова occidens («там, дзе сонца садзіцца»).

Упершыню падзел навакольнага свету на Захад і Усход здзейснілі фінікійскія мараплаўцы. Але ўсеагульнае прызнанне падзелу свету на элінізаваны і раманізаваны Захад і «варварскі Усход» атрымаў у антычным свеце ў грэкаў і рымлян. Грань паміж Усходам і Захадам увесь час змянялася, але проціпастаўленне захоўвалася. Найбольш навочна гэта праявілася ў распадзе Рымскай імперыі на дзве часткі: Заходнюю і Усходнюю. У Сярэднявеччы Усходам для хрысціянскага свету стала і радзіма гэтага паняцця — Грэцыя, захопленая туркамі-асманамі. У Новы час, калі ішоў працэс стварэння еўрапейскімі дзяржавамі, перш за ўсё Вялікабрытаніяй і Францыяй, вялізных каланіяльных імперый, большая частка краін Усходу трапляе ў залежнасць ад метраполій. Гэта яшчэ больш узмацняе проціпастаўленне «перадавога» капіталістычнага Захаду і «адсталага» кансерватыўнага Усходу.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарыяграфія
Катэгорыя·Старажытны Усход