wd wp Пошук:

Старажытнагутнійская мова

     Старажытназаходнескандынаўскія дыялекты      Старажытнаўсходнескандынаўскія дыялекты      Старажытнагутнійская мова      іншыя германскія мовы

Старажытнагутнійская мова — вымерлая мова з групы германскіх моў (паўночная падгрупа). Асімілявана шведскай мовай у XVII—XVIII ст.; рэлікты мовы сустракаюцца ў гутнійскім дыялекце шведскай мовы, распаўсюджаным на востраве Готланд.

Прыклад тэксту

(урывак з Сагі пра гутаў)

Gutland hitti fyrsti mathr than sum thieluar hit. tha war gutland so eluist at thet daghum sanc Oc natum war uppj. En thann mathr quam fyrsti eldi a land Oc sithan sanc thet aldri. thissi thieluar hafthi ann sun som hit hafthi. En haftha cuna hit huita stierna thaun tu bygthu fyrsti agutlandi fyrstu nat som thaun saman suafu tha droymdi hennj draumbr.

Готланд першым знайшоў адзін чалавек, якога клікалі Тыелвар. У той час Готланд быў так зачараваны, што днём апускаўся на дно мора, а па начах усплываў. Але гэты чалавек упершыню прывёз на востраў агонь, і пасля гэтага той [востраў] ніколі не апускаўся на дно. У гэтага Тыелвара быў сын, якога звалі Хафдзі. І жонку Хафдзі звалі Белай Зоркай. Яны былі першымі жыхарамі Готланда. У першую ноч, у якую яны спалі разам, Белай Зорцы прысніўся сон.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Скандынаўскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта