wd wp Пошук:

Старажытнагрузінская мова

Старажытнагрузінская мова (ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ, энай картулі) — літаратурная мова Грузіі, якая з’явілася ў V стагоддзі. Шырока выкарыстоўвалася ў XI стагоддзі, у XVIII стагоддзі развілася ў сучасную грузінскую мову. Зараз ужываецца як мова набажэнства ў Грузінскай праваслаўнай царкве.

Перыядызацыя

Корпус тэкстаў на раннім старажытнагрузінскім складаецца з 12 надпісаў і 8 рукапісаў з рэлігійнымі тэкстамі. Літаратура на класічным старажытнагрузінскім уключае ў сябе філасофскія і гістарыяграфічныя працы.

Ранняя старажытнагрузінская мова адносіцца да V — VIII стагоддзя і складаецца з дыялектаў Ханмэці (ხანმეტი, V — VII стагоддзі) і Хаэмэці (ჰაემეტი, VII — VIII стагоддзі).

Класічная мова існавала на працягу IX — XI стагоддзяў.

Фанетыка

Налічваецца 29 зычных і 5 галосных. Таксама вылучаецца паўгалосная й — алафон галоснай “і” у поствакальнай пазіцыі.

Зычныя старагрузінскай[2]
Губныя Зубныя/
Альвеалярныя
Альвеапалатальныя Велярныя Увулярныя Глатальныя
Глухі прыдыхальны змычны p [pʰ] t [tʰ] k [kʰ] q [qʰ]
Глухі глаталізаваны змычны p’ [pˀ] t’ [tˀ] k’ [kˀ] q’ [qˀ]
Звонкі змычны b d g
Глухая прыдыхальная афрыката ts [tsʰ] ch [tʃʰ]
Глухая гляталізаваная афрыката ts’ [tsˀ] ch’ [tʃˀ]
Звонкая афрыката dz j [dʒ]
Глухі фрыкатыўны s sh [ʃ] kh [χ] h
Звонкі фрыкатыўны z zh [ʒ] gh [ʁ]
Насавы m n
Дрыгатлівы r
Латэральны l
Паўгалосны w y [j]
Галосныя старажытнагрузінскай
Пярэднія Сярэднія Заднія
Высокі i u
Сярэдні e o
Нізкі a

Пісьменнасць

Асноўны артыкул: Грузінскае пісьмо

Надпіс на асамтаўралі ў манастыры Феадора Тырона ў Індзейскай пустыні

Грузінскі алфавіт, што ўжываўся ў старажытнагрузінскай — «асамтаўрулі» (загалоўныя літары) альбо «мрглавані» (выкругленыя). Алфавіт фанетычны, паказвае амаль што заўсёды адназначную адпаведнасць між фанемамі й графемамі. Створаны на аснове грэчаскага алфавіту з тым жа алфавітным парадкам літараў — літары, што прадстаўляюць фанемы негрэчаскага паходжання, знаходзяцца ў самым канцы; таксама ёсць тры літары, якім адпавядаюць тры грэчаскія фанемы, не прадстаўленыя ў грузінскай мове (ē, ü ды ō). Нарыс літараў у большасці выпадкаў значна адрозніваецца ад грэчаскага (Φ Θ Χ [pʰ tʰ kʰ] паходзяць на асамтаўрулі Ⴔ Ⴇ Ⴕ).

Старажытнагрузінскі алфавіт асамтаўрулі
Грэчаскі Α Β Γ Δ Ε Ϝ Ζ Η Θ Ι Κ Λ Μ Ν (Ξ) Ο Π (Ϙ) Ρ
Асамтаўрулі
Транслітарацыя а б ґ д э в з ē т і к’ л м н й о п ж р
Грэцкі Σ Τ Υ Φ Χ (Ψ) Ω
Асамтаўрулі
Транслітарацыя с т’ ю п к ґх к’ ш ч ц дз ц’ ч’ х кв ж х ō

Літаратура

Зноскі

  1. Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of LanguageВыдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, 1987. — С. 305. — ISBN 978-0-521-42443-1
  2. Транслітарацыя зроблена па Нацыянальнай сістэме транслітарацыі Шукіі Апрыданідзэ і Лявана Чхаідзэ (Грузінская акадэмія навук, 2002). Прыдыханне не адзначаецца, глаталізацыя адзначаецца апострафам. У квадратных дужках паказаныя эквіваленты IPA, калі ёсць адрозненні
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грузінскае пісьмо
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных