У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапечка. Станіслаў Эдуардавіч Шапечка (нар. 24 красавіка 1946) — беларускі лёгкаатлет і трэнер па спартыўнай хадзьбе[1]. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1976). Заслужаны трэнер Беларусі (1991)[2].
Упершыню Станіслаў Эдуардавіч стартаваў у чэмпіянаце СССР у 1972 годзе — тады ён праходзіў у Кіеве. На дыстанцыі 20 кіламетраў адразу ж увайшоў у дзясятку наймацнейшых — 9-е месца — і быў уключаны ў зборную Савецкага Саюза. У той час яшчэ выступаў Барыс Антановіч Храловіч(руск.) бел., які і стаў першым трэнерам Шапечкам[2].
Сярод выхаванцаў трэнера Станіслава Шапечкі пераможца першага розыгрышу Кубка свету, прызёр чэмпіянату свету-87, −93 у залах Франц Касцюкевіч(руск.) бел., уладальнік Кубка СССР Валерый Ярэц, віцэ-чэмпіён СССР Артур Шумак, алімпійцы — Віктар Гінько(руск.) бел. (5-е месца ў Атланце-96), Артур Меляшкевіч(руск.) бел., Маргарыта Турава (4-е месца ў Афінах-2004), Іван Троцкі(руск.) бел., Андрэй Сцепанчук(руск.) бел., майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Абірала, Ірына Тоўсцік, Тамара Сураўцава[2], неаднаразовы чэмпіён Беларусі Аляксандр Ляховіч, чэмпіён Беларусі Дзмітрый Дзюбін і іншыя.