wd wp Пошук:

Станіслаў Грос

Станіслаў Грос (чэшск.: Stanislav Gross; 30 кастрычніка 1969, Прага, Чэхаславакія — 16 красавіка 2015, Прага, Чэхія) — чэшскі палітык, прэм’ер-міністр Чэхіі з 4 жніўня 2004 года па 25 красавіка 2005 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1969 года ў Празе (Чэхаславакія). Скончыў тэхнічную школу ў Празе, працаваў памочнікам машыніста. Пазней атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Карлавага ўніверсітэта.

Уключыўся ў актыўную палітычную дзейнасць адразу пасля «аксамітавай рэвалюцыі», уступіў у ЧСДП. У 1992 годзе быў выбраны ў парламент Чэхіі, у 2000 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Мілаша Земана.

У 2004 годзе Уладзімір Шпідла, які сыйшоў у адстаўку з-за няўдалага выступлення партыі на выбарах у Еўрапарламент, перадаў сваю пасаду Гросу, які ў момант свайго прызначэння быў адным з самых папулярных палітыкаў у Чэхіі[2]. Аднак вельмі хутка Грос быў вымушаны сысці ў адстаўку па прычыне падзення яго асабістага рэйтынгу; у прыватнасці, яму інкрымінавалася купля дарагой кватэры ў Празе за грошы незразумелага паходжання[3].

Памёр 16 красавіка 2015 года ў Празе.

Зноскі

  1. Lidovky.cz, Lidové noviny — 2012. — ISSN 1213-1385; 0862-5921 Праверана 28 студзеня 2021.
  2. Радыё Прага: Хто такі — Станіслаў Грос?
  3. Радыё Прага: Станіслаў Грос: «Дзякуй за ўвагу. Пункт»
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе