wd wp Пошук:

Станожкі

Станожкі, Макрыцы (Oniscidea) — падатрад раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Апісанне

Даўжыня да 5 см. Цела пляскатае, авальнае, зверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразвітая і вельмі малая, другая моцна развітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупалец. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; усе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; унутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыхання; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найбольш у стэпавай зоне. Большасць відаў жыве на сушы, пераважна ў месцах з павышанай вільготнасцю (адсюль назва), некаторыя — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. На Беларусі найбольш пашыраны макрыца звычайная (Porcellio scaber), макрыца сценавая (Oniscus asellus).

Асаблівасці біялогіі

Актыўныя ўначы. Амаль усе расліннаедныя. Раздзельналолыя, развіццё без метамарфозу.

Глебаўгваральнікі. Некаторыя шкодзяць сельскагаспадарчым культурам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раўнаногія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL