На старонцы прыведзены спіс кіраўнікоў Валахіі да аб’яднання з Малдаўскім княствам у адзіную дзяржаву — Румынію 24 студзеня (5 лютага) 1862 года.
З валашскіх ваявод другой паловы XIII стагоддзя прыведзены толькі тыя, што кіравалі ў Арджэшы — будучай сталіцы Валахіі.
Гады кіравання | Імя | Арыгінал імя | Дынастыя | Заўвага | |
---|---|---|---|---|---|
20 лістапада (па ст. стылю) 1861 года Высокая Порта прыняла «Фірман аб адміністрацыйным ладзе Малдовы і Валахіі», які замацаваў палітычнае і адміністрацыйнае аб’яднанне Малдовы і Валахіі як аўтаномных тэрыторый, размешчаных у складзе Асманскай Імперыі. 11 (23) снежня 1861 Александру Іаан Куза, быўшы адначасова кіраўніком Малдовы і Валахіі (з рознымі ўрадамі да гэтай даты), апублікаваў пракламацыю, якая зацвярджала стварэнне румынскай нацыі. Праз 44 дні, 24 студзеня 1862 года, дзяржаўныя сходы Малдовы і Валахіі абвясцілі Бухарэст сталіцай краіны. З гэтага дня Малдаўскае княства перастала існаваць. Сучасная ж Рэспубліка Малдова размяшчаецца на тэрыторыі Бесарабіі, якая была адделена ад Малдаўскага княства і далучанай да Расійскай імперыі яшчэ ў 1812 годзе.