wd wp Пошук:

Спроба згону рэйса 448

23 студзеня 2001 года рэгулярны пасажырскі рэйс 448, які накіроўваўся з Саны ў Хадэйду, пілатуемы капітанам Амерам Анісам, быў сагнаны[1][2][3].

Boeing 727-2N8 кампаніі «Yemenia» вылецеў з міжнароднага аэрапорта Саны, здзейсніўшы прыпынак у аэрапорце Таіз-Аль-Джанад[4]. На борце 101 чалавек — 91 пасажыраў, сярод якіх былі пасол ЗША у Емене, намеснік кіраўніка місіі ЗША у Емене і пасол Емена ў ЗША, і 10 членаў экіпажа[3][5].

Праз пятнаццаць хвілін пасля ўзлёту чалавек, узброены пісталетам, запатрабаваў ляцець у Багдад (Ірак). У дадатак ён сцвярджаў, што ў яго чамадане схавана выбухоўка. Лётны экіпаж пераканаў згоншчыка спачатку накіравацца ў Джыбуці, каб заправіцца дастатковай колькасцю паліва для дадзенага палёту[3][4].

Лайнер здзейсніў аварыйную пасадку ў міжнародным аэрапорце Джыбуці-Амбулі, дзе лётчыкі на чале з капітанам паветранага судна Амерам Анісам змаглі абяззброіць згоншчыка. Кіраўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар назваў гэта «актам сапраўды ўзрушаючага дзеяння экіпажа»[6]. Адзіным пацярпелым апынуўся бортінжынер, які быў паранены падчас сутычкі з тэрарыстам[3].

Згоншчыкам аказаўся беспрацоўным іракцам, які спрабаваў працаўладкавацца за мяжой. У сакавіку таго ж года злачынца экстрадавалі ў Емен, дзе прысудзілі да 15 гадоў турэмнага зняволення[3].

Зноскі

  1. Yemen Wants Hijacking Suspect (нявызн.). The Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 22 December 2017. Праверана 30 March 2018.
  2. US diplomat safe after Yemen hijack (нявызн.). ‘BBC News’ (23 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 29 July 2018.
  3. 1 2 3 4 5 Transportation Safety Administration (2001) (PDF). Criminal Acts Against Civil Aviation. p. 28. http://www.gwu.edu/~nsarchiv/NSAEBB/NSAEBB165/faa8.pdf. Retrieved on 3 May 2011.  Архівавана 13 ліпеня 2013.
  4. 1 2 Описание Hijacking на Aviation Safety Network
  5. Crew Foils Hijacking on Yemeni Jet Carrying U.S. Ambassador, 90 Others (нявызн.), St. Louis Post-Dispatch (24 January 2001), стр. A4. Праверана 3 May 2011.
  6. Archived copy (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 December 2017. Праверана 21 December 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Захопы закладнікаў
Катэгорыя·Падзеі 23 студзеня
Катэгорыя·Студзень 2001 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Згоны самалётаў