wd wp Пошук:

Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (КНР)

**Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны**, або САР ( [кіт.](/Кітайская_мова "Кітайская мова") [спр.](/Спрашчэнне_іерогліфаў "Спрашчэнне іерогліфаў") 特别行政区 , [піньінь](/Піньінь "Піньінь"): *tèbié xíngzhèngqū*) — асобыя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі [Кітайскай Народнай Рэспублікі](/Кітайская_Народная_Рэспубліка "Кітайская Народная Рэспубліка"), якія карыстаюцца высокай ступенню [аўтаноміі](/Аўтаномія "Аўтаномія"). Фактычна гэтыя тэрыторыі самастойныя ў рашэнні ўсіх пытанняў за выключэннем тых, что тычацца абароны або знешняй палітыкі. Гэты статус замацаваны ў Асноўных законах, прынятых [Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў](/УСНП "УСНП") пасля ўсталявання [суверэнітэту](/Суверэнітэт "Суверэнітэт") КНР над [Макаа](/Макаа "Макаа") і [Ганконгам](/Ганконг "Ганконг").

Ідэя спецыяльных адміністрацыйных раёнаў была прапанавана ў 1980-х Дэн Сяапінам у рамках прынцыпу «адна краіна — дзве сістэмы». Гэта быў кампрамісны варыянт вяртання ў склад Кітая арандаваных заходнімі краінамі на працяглыя тэрміны тэрыторый з устоянай рыначнай эканомікай і дэмакратычнай палітычнай сістэмай. У наш час у краіне налічваецца дзве адзінкі са статусам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна.

Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны
Беларускае напісанне Англійскае напісанне Кітайскае напісанне
Ганконг (Сянган) Hong Kong 香港
Макаа (Аамэнь, Аамынь) Macau 澳門

Ганконг і Макаа ўвайшлі ў склад Кітая ў якасці спецыяльных адміністрацыйных раёнаў адпаведна ў 1997 і 1999 гадах.

Параўнальная табліца

Мацерыковы Кітай САР Ганконг САР Макаа
Мова кітайская кантонская і англійская кантонская і партугальская
Валюта кітайскі юань ганконгскі долар макааская патака
Пашпарт пашпарт грамадзяніна КНР пашпарт Ганконга пашпарт Макаа
Дзяржаўная цэнзура ёсць няма няма

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Спецыяльныя адміністрацыйныя раёны КНР