wd wp Пошук:

Спаравікі

Спаравікі́, апікомплексы (Sporozoa, Apicomplexa) — тып (або клас) прасцейшых. Пашыраны паўсюдна.

Апісанне

Мікраскапічныя аднаклетачныя арганізмы. Поласцевыя або ўнутрыклетачныя паразіты жывёл і чалавека. Жывяцца асматычным шляхам. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), палавога працэсу (гаметаганія) і спарангіі (спорагенез) і зменай гаспадароў. Узбуджальнікі малярыі, какцыдыёзаў, таксаплазмозу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Храмісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак