wd wp Пошук:

Сон у чырвоным цераме

Багаты дом Жунга сям'і Цзя напачатку дзеяння рамана
Рукапіс рамана

Сон у чырвоным цераме (кіт.: 紅樓夢) — найбольш папулярны з чатырох класічных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісанныя Цаа Сюэцынем і выйшлі ў свет пад назвай «Запіскі на каменнях» неўзабаве да яго смерці ў 1763 годзе. Аднак, амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію рамана. Даследчыкі рамана спрачаюцца, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.

«Сон у чырвоным цераме» — гэта многапланавае апавяданне аб заняпадзе дзвюх галін сям’і Цзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленняў — з’яўляецца незлічонае мноства іх сваякоў. Паводле класічных кітайскіх раманаў, кампазіцыя кнігі адметная рыхласцю. У рамане вольна змяшаныя элементы аўтабіяграфічнага апісання і выдумкі, падзеі штодзённага жыцця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэннямі.

Пераклады

У адрозненне ад большасці кітайскіх твораў таго часу, «Сон у чырвоным цераме» напісаны не на класічнай кітайскай мове (вэньянь), а на байхуа, на пекінскім дыялекце, які пазней быў пакладзены ў аснову сучаснай кітайскай літаратурнай мовы (путунхуа), аднак з значным уплывам вэньяню.

На Усходзе першы пераклад быў зроблены ў 20 стагоддзі, калі класічная кітайская адукацыя была зменена на сучасную еўрапейскую і ўжо не кожны мог чытаць па-кітайску. У 1920 годзе выйшаў японскі пераклад «Сна ў чырвоным цераме», які быў зроблены Юкідай Роханам і Хіраокай Рудзё, пераклад суправаджаўся тэкстам на арыгінальнай мове.

Упершыню на еўрапейскую мову быў зроблены пераклад у 19 стагоддзі. У Англіі ў 1868 годзе першыя восем главаў выйшлі ў перакладзе Боўра, а ў 1885 годзе Герберта Джайлза, у 1919 годзе выбітнейшага перакладчыка кітайскай літаратуры — Артура Уэйлі. Нямецкі пераклад Франца Куна выйшаў ў 1932 годзе, французскі ў выбранных фрагментах — у 1933.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Раманы 1763 года
Раманы на кітайскай мове
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Раманы 1791 года