wd wp Пошук:

Слонімскі ідал

Слонімскі ідал — ідал, знойдзены ў 1934 годзе пры пракладцы новай вуліцы на ўскрайку Слоніма на глыбіні 0,5 м. Захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі.

Апісанне

Слонімскі ідал зроблены з валуна чырвона-шэрага колеру ў выглядзе мужчынскага торса без рук. Вышыня ідала складае 46 см, шырыня 22 см, таўшчыня 15 см. Фігура рэльефная з усіх бакоў. Твар даволі плоскі з завостранай бародкай, але без вусаў, і шырокім носам з гарбінкай, добра абазначана шыя, выразна пракрэслены вочы і рот. Ніз скульптуры клінападобны, відаць, таму, што яе ўстаўлялі ў спецыяльны пастамент[1]. Слонімскі ідал мае аналагі з паганскімі скульптурамі балтаў, напрыклад, з ідалам з Елічкі (Польшча)[2].

Зноскі

  1. Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Мінск, 2001. С. 339. Дучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1990. № 6. С. 88. Стаброўскі І. Каменная галава, знойдзеная ў Слоніме // Беларусь. 1946. № 4. С. 61–62.
  2. Забашта Р. Язичницька монументальна скульптура Бiлорусiï (Контекстуальнi паралелi й зближення) // Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у І тыс. н. э. Мінск, 1996. С. 34.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Слоніма
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Слонімскага раёна
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ідалы Беларусі
Катэгорыя·Слонімскі краязнаўчы музей
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Слоніма