wd wp Пошук:

Слонімская аўстэрыя

Слонімская аўстэрыя — будынак у Слоніме, размешчаны па вул. Савецкай, 10. Пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы як заезны дом пры палацы слонімскага старосты М. К. Агінскага. Помнік архітэктуры барока.

Аўстэрыя ў пач. XX ст.

Архітэктура

Спачатку 2-павярховы (ў ХХ ст. надбудаваны 3-й паверх, завершаны 2-схільным дахам). Галоўны фасад прамавугольнага ў плане будынка раскрапаваны буйнамаштабнымі руставанымі лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Палавіна 1-га паверха была адведзена пад гасціную, перакрытую 4 ветразевымі скляпеннямі з цэнтральнай апорай. Пад гэтай часткай дома размешчаны шырокія скляпеністыя падвалы. Цэнтральная лесвіца вядзе з вузкага вестыбюля на 2-і жылы паверх. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі барока
Катэгорыя·Славутасці Слоніма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Корчмы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь