wd wp Пошук:

Слалам

Слалам (нарв.: slalåm — лыжны след на схіле) — спуск з гары на лыжах па трасе даўжынёй 450-500 м, размечанай варотамі (шырыня варот 3,5-4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м). Перапад вышынь паміж стартам і фінішам 60-150 м. лыжнікі развіваюць на трасе хуткасць да 40 км/гадз. У час праходжання трасы спартсмены абавязаны праехаць праз усе вароты, за пропуск варот або скрыжаванні іх адной лыжай спартсмены здымаюцца з спаборніцтваў. Вынік вызначаюць па суме часу, паказанага ў двух спусках на двух розных трасах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гарналыжны спорт