wd wp Пошук:

Сказанне пра Сівілу-прарочыцу

«Сказа́нне пра Сівілу-праро́чыцу» — помнік беларускай перакладной літаратуры XV — пачатку XVI стагоддзяў, твор эсхаталагічнага характару. Перакладзены з чэшскай мовы. Вядомы ў адзіным спісе сярэдзіны XVI ст., які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве(польск.) бел. і загінуў падчас Другой сусветнай вайны.

Царыца краіны Сава, якая атаясамліваецца з сівілай (адной з Вядзьмарак у Старажытнай Грэцыі), дае прадказанні цару Саламону. У творы змешчаны прадказанні пра нараджэнне і вучэнне Хрыстова, распаўсюджанне хрысціянства і заняпад іўдаізму, а таксама пра канец свету і з’яўленне Антыхрыста.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Літаратура Вялікага Княства Літоўскага