wd wp Пошук:

Серафім Уладзіміравіч Сабко

Серафім Уладзіміравіч Сабко (нар. 14 верасня 1958, Кіеў — 3 лютага 2011) — украінскі каскадзёр, трэнер гістарычнага фехтавання.

Заснавальнік гістарычнай рэканструкцыі і ролевага руху ў Украіне. Займаўся некалькімі кірункамі гістарычнай рэканструкцыі, у т.л. сярэднявеччам, казацтвам, наполеонікам. Быў трэнерам гістарычнага фехтавання ў спорт-клубе «Арэна». Памёр на 52-м годзе жыцця, ад інсульту. Пахаваны на Лясных могілках у Кіеве, недалёка ад цэнтральнага ўваходу, у каралеўскім касцюме, даспехах, з мячом і пад гукі валынкі[1].

Прымаў удзел у здымках многіх гістарычных фільмаў, у тым ліку[2][3][4]: «Рычард Ільвінае Сэрца», «Чорная страла», «Цяжка быць богам», «Легенда аб княгіні Вользе», «Яраслаў Мудры», «Мамай», «Квенцін Дорвард — каралеўскі стралок».

Зноскі

  1. Помер один із засновників руху історичної реконструкції в Україні (укр.)
  2. Сегодня умер замечательный человек Архівавана 27 студзеня 2021. (руск.)
  3. Умер Серафим Собко — идеолог и родоначальник рыцарского движения Киева (руск.)
  4. Сегодня умер замечательный человек Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіеве
Катэгорыя·Асобы