wd wp Пошук:

Сенакосец звычайны

Сенакосец звычайны[1] (Phalangium opilio) — від павукападобных з сямейства Phalangiidae.

Апісанне

Самец і самка гэтага віду выразна адрозніваюцца адзін ад аднаго будовай цела. Самцы даўжынёй ад 4 да 6 мм, самкі — ад 5 да 7 мм. Хеліцэры самцоў з буйнымі канічнымі вырастамі на другім членіку.

У самак гэтыя вырасты адсутнічаюць. На спіне ў яе прысутнічае цёмная седлападобная пляма з белай аблямоўкай.

Самец і самка даўганогія, другая пара ног самая доўгая. Афарбоўка ног пераважна цёмна-карычневая, у самак пераважна шэрая. Афарбоўка цела вагаецца, самкі таксама больш шэрыя. Ніжні бок цела ад светла-бэжавага да белага колеру, без малюнка.

Зноскі

  1. Сенакосец звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.324
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сенакосцы
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе