wd wp Пошук:

Сем цудаў Партугаліі

Сем цудаў Партугаліі (парт.: Sete Maravilhas de Portugal) — спіс культурных аб’ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі і праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.

Першапачаткова на конкурс былі інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) высунуты 793 Нацыянальных манумента Партугаліі. У першым туры камісія экспертаў адабрала 77 з іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.

7 снежня 2006 года пачаліся выбары, якія працягваліся шэсць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне і пасродкам адпраўкі смс-паведамленняў. 7 ліпеня 2007 года на стадыёне Да Луж у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекта Новыя сем цудаў свету.

Сем цудаў Партугаліі

Нумар Назва Размяшчэнне Фатаграфія
1Замак Гімарайнш, X-XIII стст.Гімарайнш, Брага
2Замак Обідуш, 1195Обідуш, Лейрыя
3Манастыр Баталья, 1385Баталья, Лейрыя
4Манастыр Алкабаса, 1153Алкабаса, Лейрыя
5Манастыр іеранімітаў, 1502Санта-Марыя-дэ-Белены, Лісабон
6Палац Пена, 1838Сінтра
7Вежа Белен, 1521Санта-Марыя-дэ-Белен, Лісабон

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Культура Партугаліі
Катэгорыя·Славутасці Партугаліі