wd wp Пошук:

Семпаала

Месцазнаходжанне Семпаалы
Піраміда ў Семпаале
Агульны выгляд Семпаалы
Знаходкі ў Семпаале

Семпаала, наўр.: Cempoala/Zempoala, літар. «пяць вод», з-за наяўнасці шматлікіх старажытных каналаў і акведукаў — месаамерыканскі археалагічны помнік культуры татанакаў. Знаходзіцца на тэрыторыі штата Веракрус у Мексіцы, прыкладна ў 350 км ад Мехіка.

Паселішча ўзнікла на мяжы н. э. Найстаражытнейшыя помнікі дэманструюць уплыў альмекаў. У часы татанакаў, якія насялялі горад незадоўга да прыходу іспанцаў, яго насельніцтва складала 25-30 тыс. чалавек.

Якія прыбылі ў гэтыя месцы канкістадоры на чале з Эрнанам Картэсам заключылі саюз з мясцовымі татанакамі супраць ацтэкаў, паміж якімі з пачатку 15 у. вялася працяглая вайна.

У тыя часы Семпаала была квітнеючым горадам. Гэта быў важны рэлігійны і гандлёвы цэнтр ва ўсходняй частцы Мексікі. Іспанцы далі мянушку Семпаалу «Заганны горад» з-за шматлікіх фэстаў і велізарных садоў, наяўных у горадзе, нягледзячы на жыццярадасны характар насельнікаў. Пазней горад таксама звалі «Новая Севілья» па асацыяцыі з іспанскім горадам.

Пасля перамогі Картэса і ўсталявання кантролю над Новай Іспаніяй татанакі падвергліся рэпрэсіям. Іх гвалтоўна высялялі з горада, звярталі ў рабства для працы на цукровых плантацыях, прымусілі прыняць хрысціянства.

У 1575—1577 тут успыхнула эпідэмія воспы, неўзабаве пасля чаго, каля 1600 г., горад быў канчаткова закінуты. Астаткі насельніцтва перасяліліся ў Шалапу, і Семпаала была забыта аж да яе адкрыцця археолагам Франсіска дэль Паса-і-Транкоса. Мясцовасць паступова была заселена новымі жыхарамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Татанакі
Катэгорыя·Археалогія ў Мексіцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96