wd wp Пошук:

Секстант

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Секстант (значэнні).

Секстант

Секстант (лац.: sextans (sextantis) — шостая частка), у марской справе часцей секстан — вугламерны адбівальны інструмент, асноўная частка якога — дуга памерам у 1/6 частку акружнасці (60°), падзеленая на градусы і долі градуса (лімб). Вымярае вуглы да 120°. Выкарыстоўваецца ў мараходнай і авіяцыйнай астраноміі для вымярэння вышынь нябесных свяціл і берагавых прадметаў над гарызонтам, а таксама вуглоў паміж бачнымі з карабля прадметамі.

Выявы аб’ектаў, напрыклад нябеснага свяціла і марскога гарызонту, паміж якімі вымяраецца вуглавая адлегласць, сумяшчаецца ў трубе секстанта. Гэта дае магчымасць не замацоўваць секстант на нерухомай аснове, рабіць вымярэнні, трымаючы яго ў руках. Для астранамічнага вызначэння месца карабля ці самалёта секстантам вымяраюць вышыні некалькіх нябесных свяціл, а потым будуюць вышынныя лініі становішча з улікам папраўкі на паніжэнне гарызонту з прычыны шарападобнасці Зямлі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Марская навігацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Астранамічныя інструменты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара