.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Севіл Шайдэх (рум.: Sevil Shhaideh; 4 снежня 1964, Канстанца, Румынія) — румынскі эканаміст і палітык.
Нарадзілася 4 снежня 1964 года ў Канстанцы. Яе маці, Мюэзель Джамбек, — крымская татарка, бацька, Саэдзін Джамбек, — турак[2]. У 1987 Севіл Шайдэх скончыла факультэт эканамічнага планавання і кібернетыкі Эканамічнай акадэміі ў Бухарэсце. Затым працавала ў сферы дзяржкіравання ў жудцэ Канстанца[3][4]. Таксама Севіл Шайдэх займала пасаду каардынатара Нацыянальнага саюза саветаў жудцоў Румыніі. З 2012 года працавала дзяржсакратаром у Міністэрстве рэгіянальнага развіцця[5].
З мая па лістапад 2015 года Шайдэх займала пасаду міністра рэгіянальнага развіцця[6].
21 снежня 2016 года Альянс лібералаў і дэмакратаў і Сацыял-дэмакратычная партыя сумесна прапанавалі кандыдатуру Севіл Шайдэх на пасаду прэм’ер-міністра[3]. 27 снежня 2016 года прэзідэнт Клаўс Яханіс адхіліў кандыдатуру Шайдэх. У выпадку прызначэння Севіл Шайдэх магла стаць першай жанчынай і першай мусульманкай, якая займае пасаду прэм’ер-міністра Румыніі[7].
Сям’я Шайдэх — мусульмане, яе маці прыходзіцца пляменніцай турэцкаму гісторыку Кемалю Карпату[8][9].
Севіл знаходзіцца ў шлюбе з сірыйскім бізнэсмэнам Акрамам Шайдэхам.