wd wp Пошук:

Севільскі метрапалітэн

Карта Севільскага метрапалітэна

Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) - сетка лёгкага метро в горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарта або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.

Была шостай лініяй метро пабудаванай ў Іспаніі, пасля ліній, у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма дэ Маёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).

Гісторыя

Праектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўная ў горадзе, чые насельніцтва вырасла не так хутка, як прадказвалася.

У 1999 годзе новы праект метро было пачат Севільскай Карпарацыяй Метрапалітэна ((ісп.: Sociedad del Metro de Sevilla)), заснаваная былым мэрам Севіллі. Ён павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але толькі пачаў сваю працу 2 красавіка 2009 г.[1] Згодна новаму праекту сетка метро будзе ахопліваць Севіллю і агламерацыі (1,5 млн. чалавек), і складзе чатыры лініі.

Лініі метро

На сеняшні час дзейнічае толькі першае лінія, адкрыцце другой, трэцяй і чацвертай ліній плануецца ў 2017 годзе.

#ЛініяГод адкрыццяПлатформаПрацягласцьКолькасць станцыйЧас паездкі
Лінія 1 Olivar de Quinto – Ciudad Expo 200965 м18 км2238 min
Лінія 2 Torreblanca – Puerta Triana -65 м12.5 км17-
Лінія 3 Pino Montano - Bermejales -65 м11 км17-
Лінія 4 Circular -65 м15 км19-

Спіс станцый першай лініі метро

Станцыя Nervión
Станцыя San Bernardo
Станцыя Plaza de Cuba
Line
Ciudad Expo
Cavaleri
San Juan Alto
San Juan Bajo
Blas Infante
Parque de los Príncipes
Plaza de Cuba
Puerta Jerez
Prado de San Sebastián
San Bernardo
Nervión
Gran Plaza
1º de Mayo
Amate
La Plata
Cocheras
Guadaíra
Pablo de Olavide
Condequinto
Montequinto
Europa
Olivar de Quintos
'

Час працы метро

Расклад руху
Дні тыдняНачатакЗакрыцце
З панядзелка па чацверг
6:30
23:00
Пятніцы і перадсвяточныя дні
6:30
2:00
Суботы
7:30
2:00
Нядзелі і святочныя дні
7:30
23:00
*Дадзеныя на 2009, расклад руху праз 4 хвіліны

Зноскі

  1. Sevilla metro inaugurated Архівавана 24 мая 2012. 2009-04-06

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Севільскі метрапалітэн
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле